Сёння ў Францыі - агульнанацыянальны дзень памяці ахвяр тэрактаў у Парыжы

27 ноября 2015

Асноўная цырымонія пачалася некалькі гадзін таму ў саборы Дома інвалідаў. На вялікім экране, устаноўленым на плошчы, паказалі партрэты кожнага з 130 загінуўшых і назвалі ўсіх пайменна. Прэзідэнт Франсуа Аланд заклікаў суайчыннікаў прыняць удзел у дні памяці. Кожны грамадзянін Францыі сёння можа вывесіць на фасадзе свайго дома дзяржаўны флаг. Памятныя мерапрыемствы праходзяць пры беспрэцэндэнтных мерах бяспекі.