Сёння ў ЗША адзначаць дзяржаўнае свята - Дзень падзякі

23 ноября 2017

Гэта момант, калі сем'і збіраюцца на святочныя абеды. У Нью-Ёрку пройдзе парад гіганцкіх паветраных шароў. Мерапрыемства пройдзе ва ўмовах павышаных мер бяспекі. У натоўпе гледачоў будуць знаходзіцца ўзброеныя паліцэйскія, на дахах будынкаў - снайперы. А ўсе перакрыжаванні па шляху праезду калоны перакрыюць смеццявозамі, напоўненымі пяском.