Сёння ў Рызе адбудзецца пасяджэнне Еўрагрупы

24 апреля 2015

На парадку дня - Грэцыя. Падчас сустрэч Афіны спадзяюцца дамовіцца аб працягу фінансавай дапамогі да заключэння новага пагаднення з крэдыторамі. На сённяшні дзень новы грэчаскі ўрад вядзе перамовы з Бруселем і МВФ аб урэгуляванні доўгу больш чым на 240 мільярдаў еўра. Гэтая лічба ўтварылася пасля "выратавання" бюджэту краіны ад дэфолту ў 2010-ым і 2012-ым гадах. Прагнозы крэдытораў, што жорсткія меры эканоміі дазволяць Грэцыі вяртаць грошы, не апраўдаліся. Афіны па-ранейшаму настойваюць на новых перамовах з краінамі-крэдыторамі, але пакуль бакам не атрымалася зблізіць пазіцыі.