Сёння ў Іране прыхільнікі ўлад выйшлі на вуліцы

3 января 2018

Удзельнікі акцый заяўляюць аб недапушчальнасці дэстабілізацыі сітуацыі. Мітынгоўшчыкі трымаюць у руках плакаты і фота прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны. Між тым, ахвярамі масавых акцый сацыяльнага пратэсту, якія працягваюцца ўжо амаль тыдзень, сталі не менш як 20 чалавек. Сотні затрыманыя, дзясяткі пацярпелі.