Рэспубліка Карэя адзначае Дзень вызвалення

15 августа 2021

Сёння Рэспубліка Карэя  адзначае нацыянальнае свята. З  Днём вызвалення прэзідэнта Мун Чжэ Іна павіншаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што за гады незалежнасці Рэспубліка Карэя стала буйным цэнтрам эканамічнага развіцця і інавацый у Азіі  і паспяхова пераадольвае ўсе выклікі сучаснасці. А  Мінск і Сеул штогод умацоўваюць узаемадзеянне як на двухбаковай аснове, так і ў фармаце міжнародных структур, таксама ёсць высокі патэнцыял пашырэння сувязяў у рамках ініцыятыў Карэі на еўразійскай прасторы.