Сёння не стала Яўгена Крылатава

8 мая 2019
Сумныя навіны прыйшлі з Масквы. Сёння не стала Яўгена Крылатава. Народнаму артысту Расіі было 85. Яго мелодыі ведае не адно пакаленне. "Калыханка мядзведзіцы", "Лясны алень", "Тры белыя коні", "Сняжынка", "Каб не было зімы" і шматлікія іншыя. Усе гэтыя творы сталі сімваламі савецкага кіно і мультфільмаў. Усяго больш як 160 песень за 50 гадоў працы.