Калядны падарунак для рэлігіяведаў

5 декабря 2013

Паўтара мільёна алічбаваных старонак старажытных манускрыптаў выклалі ў Інтэрнэт Ватыкан і Оксфард. У ліку першых на сайце Бадліянскай бібліятэкі брытанскага ўніверсітэта з'явіліся сканы двухтомнага Святога Пісання Гутэнберга і экзэмпляр нямецкай Бібліі 15-га стагоддзя ручной размалёўкі і праілюстраванай ксілаграфіяй. Адзначым, Ватыканская апостальская бібліятэка, заснаваная ў 1451 годзе, з'яўляецца адной з найважнейшых навуковых устаноў у свеце. У сваю чаргу Бадліянская бібліятэка Оксфарда - найбуйнейшае ўніверсітэцкае кнігасховішча Вялікабрытаніі.