Рэферэндум у Азербайджане адбыўся

26 сентября 2016
Цэнтрвыбаркам заявіў, што яўка перавысіла ўжо 30% пры мінімальным парозе 25%. Нагадаем, галасаванне ініцыяваў прэзідэнт Ільхам Аліеў. Мяркуюцца змены ў 29 артыкулах асноўнага закона краіны. У прыватнасці, падаўжэнне тэрміна прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з пяці да сямі гадоў, выключэнне пункта аб тым, што першай асобай можа быць абраны грамадзянін не маладзейшы за 35 гадоў. Акрамя таго, плануецца падаць грамадзянам права абірацца ў парламент не з 25 гадоў, як зараз, а з 18. За правядзеннем галасавання назіраюць і прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама Беларусі.