Прыгавор па справе аб крушэнні парома Севол

11 ноября 2014

Карэйскі суд вынес прыгавор па справе аб крушэнні парома Севол. Члены экіпажа атрымалі ад 5 да 30 гадоў турмы. Самы вялікі тэрмін дастаўся старшаму механіку судна, якога прызналі вінаватым у забойстве. У момант аварыі ён не дапамог двум сваім калегам, што прывяло да іх гібелі. Астатніх 13 чалавек прызналі вінаватымі ў халатнасці. Яны атрымалі ад 5 да 20 гадоў зняволення. А капітану Севола суд вынес прыгавор на 36 гадоў турмы.


Пасажырскае судна затанула ў красавіку недалёка ад паўднёва-заходніх берагоў Карэі. Ахвярамі сталі амаль 300 чалавек, 250 з іх - школьнікі. Целы дзевяці так і не знойдзеныя.