Прэзідэнт ЗША і яго жонка станцавалі танга на прыёме ў аргенцінскага лідара

24 марта 2016

Танцы з зоркамі - у Аргенціне. Прэзідэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль падчас візіту ў гэту краіну паказалі свае танцавальныя таленты. Падчас абеду ў лідара лацінаамерыканскай дзяржавы Маўрысіа Макры яны станцавалі танга, праўда, не адно з адным, а з прафесіяналамі. Спачатку майстры выканалі танец, а затым партнёрка запрасіла на танец амерыканскага прэзідэнта. Абама паспрабаваў адмовіцца, але хутка здаўся. У зале гучала знакамітая кампазіцыя Por una Cabеza з фільма "Пах жанчыны".