Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер павялічыць экспарт зброі за мяжу

9 января 2018
Чакаецца, што ў лютым кіраўнік Белага дома абвесціць змяненні ў правілах экспарту ўзбраенняў, якія істотна спросцяць закупкі абароннай індустрыі для іншых краін. Ініцыятыва датычыцца розных відаў прадукцыі - ад беспілотных лятальных апаратаў да ваенных караблёў і артылерыі. Галоўнае змяненне ў тым, што супрацоўнікі пасольстваў па ўсім свеце будуць дзейнічаць як прадстаўнікі абаронных падрадчыкаў. Адзначым, што новая стратэгія накіраваная на павелічэнне колькасці рабочых месцаў для амерыканцаў, якія Трамп абяцаў падчас перадвыбарнай кампаніі.