Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ абразіў Барака Абаму

6 сентября 2016

Гэта адбылося пасля таго, як амерыканскі лідар выказаў занепакоенасць гібеллю больш чым дзвюх тысяч чалавек у ходзе барацьбы са злачыннасцю падчас праўлення Дутэртэ. Кіраўнік Філіпін параіў прэзідэнту ЗША не чытаць яму лекцый аб захаванні правоў чалавека.

Грубы выбрык здарыўся напярэдадні Усходнеазіяцкага саміту ў Лаосе. Як вынік - сустрэчу Абамы і Дутэртэ ў рамках саміту адмянілі па ініцыятыве амерыканскага боку. Пазней прэзідэнт Філіпін папрасіў прабачэння за грубасць у адрас амерыканскага лідара.