Прэм'ер-міністр Швецыі падае ў адстаўку

15 сентября 2014

Прэм'ер-міністр Швецыі Фрэдрык Рэйнфельдт прызнае, што пацярпеў паражэнне на парламенцкіх выбарах. Сёння днём ён падае ў адстаўку. Паводле папярэдніх вынікаў, яго партыі разам з блокам Альянс за Швецыю не атрымалася набраць большасць галасоў. Райнфельдт таксама адзначыў, што не застанецца на пасадзе лідара партыі.
Урад, мяркуючы па ўсім, узначаліць Стэфан Левен, кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі, якая перамагла. Вялікіх поспехаў на выбарах у Швецыі дабілася і нацыяналістычная партыя Дэмакраты Швецыі, якая выступае за ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі.