Прэм'ер-міністр Бельгіі пацвердзіў планы краіны наносіць авіяўдары па пазіцыях "Ісламскай дзяржавы"

25 марта 2016

Прэм'ер-міністр Бельгіі пацвердзіў планы краіны наносіць авіяўдары ў складзе кааліцыі на чале са ЗША па пазіцыях "Ісламскай дзяржавы". На гэтыя цэлі Брусель накіруе знішчальнікі Эф-16.

Колькасць ахвяр брусельскіх тэрактаў 22 сакавіка расце. Сёння ад раненняў памёр грамадзянін Францыі. Раней была пацверджана гібель грамадзяніна Кітая. Такім чынам, загінуўшых ад рук тэрарыстаў ужо 33.

У міжнародны вышук аб'яўлены новы падазроны - 30-гадовы ўраджэнец Сірыі Наім аль-Хамед. Паведамляецца, што мужчына ўзброены і вельмі небяспечны. А некалькі гадзін таму падчас спецаперацый у камуне Скарбек быў затрыманы саўдзельнік галоўнага падазронага ў тэрактах у Парыжы Салаха Абдэслама - Махамед Абрыні. Яго вышуквалі некалькі месяцаў. Як мяркуецца, ён мае дачыненне да выбухаў у аэрапорце Бруселя.

Напярэдадні ўдалося прадухіліць тэракт у Францыі. У паўночна-заходнім парыжскім прадмесці Аржанцёй быў затрыманы меркаваны арганізатар.