Паліцэйскія затрымалі мужчыну, які ўчыніў стрэлы ў цэнтры Бангкока

14 февраля 2020
Страляніна ў Бангкоку. Паліцэйскія затрымалі мужчыну, які ўчыніў  некалькі дзясяткаў стрэлаў у цэнтры сталіцы Тайланда. НЗ адбылося сёння раніцай у раёне аднаго з універсітэтаў. Паводле звестак  на гэтую гадзіну, пацярпелых няма. Вядома, што затрыманы пасля сямейнай сваркі сышоў з дома і ўзяў з сабою пісталет. Нагадаем, на мінулым тыдні вайсковец учыніў  страляніну на паўночным усходзе Тайланда. Загінулі 25 чалавек, 57 былі параненыя.