Парламент Францыі прыняў новы закон аб барацьбе з тэрарызмам

5 ноября 2014

Гэта адбылося пасля доўгіх дэбатаў. Напярэдадні дакумент адобрыў сенат. Закон дазваляе забараняць выезд за мяжу асобам, якія могуць прыняць удзел у тэрарыстычнай дзейнасці. У іх будуць канфіскоўваць дакументы. Раней паведамлялася, што гэтыя меры накіраваныя супраць патэнцыйных прыхільнікаў Ісламскай дзяржавы, якія едуць ваяваць у гарачыя пункты на баку экстрэмістаў.