Паралімпійская зборная Расіі не дапушчана да Гульняў у Рыа

8 августа 2016

Аб гэтым абвясціў прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта Філіп Крэйвен. Такое рашэнне прынята на падставе ўсё таго ж даклада кіраўніка незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Рычарда Макларэна. Расійскі бок збіраецца абскардзіць гэты вердыкт у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане, на гэта ў чыноўнікаў ёсць 21 дзень. Праўда, сітуацыя з паралімпійцамі больш складаная. Бо на Гульнях Расія можа выступіць толькі адзінай камандай, а значыць, індывідуальныя заяўкі спартсменаў разгледжаныя не будуць.