Парад гіганцкіх марыянетак праходзіць у брытанскім Ліверпулі

6 октября 2018

Пад музыку жывога аркестра па вуліцах горада ідуць шматметровыя лялькі. Кожнай з іх кіруюць ад 20 да 40 чалавек. У шоу задзейнічаныя пад'ёмныя краны, трасы і нават караблі. Дарэчы, марыянеткі выглядаюць як жывыя. Яны рухаюць вейкамі, дыхаюць, ходзяць і ўсміхаюцца.

Шэсце гігантаў вось ужо некалькі гадоў запар арганізоўвае ліверпульская трупа Royal de Luxe. У яе складзе дзясяткі таленавітых вынаходцаў, каскадзёраў і паэтаў. Паглядзець унікальнае шоу можа любы, хто хоча, цалкам бясплатна. Парад завершыцца заўтра.