Апублікавана папярэдняя справаздача аб крушэнні верталёта прэзідэнта Ірана

24 мая 2024

Генштаб Узброеных Сіл Ірана апублікаваў папярэднія вынікі расследавання крушэння верталёта Эбрахіма Раісі.

У заяве адзначаецца, што корпус лятальнага аппарата, які разбіўся, не мае ніякіх слядоў уздзеяння куль. А загарэўся верталёт толькі пасля сутыкнення з паверхняй гары.

Паводле звестак Генштаба УС Ірана, паветранае судна за паўтары хвіліны да крушэння рухалася па запланаваным маршруце і не адхілялася ад траекторыі.

Разам з тым адзначаецца, што частка фактаў, звязаных з катастрофай, яшчэ будзе правярацца.