Канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта Кыргызстана аб’явяць да канца тыдня

16 октября 2017

На выбарах прэзідэнта ў Кыргызстане, паводле папярэдніх звестак, перамагае кандыдат ад кіруючай партыі Сааранбай Жээнбекаў. Экс-прэм'ер набірае амаль 55 % галасоў, значна апярэджваючы найбліжэйшага саперніка. Цэнтрвыбаркам апрацаваў бюлетэні амаль з усіх выбарчых участкаў унутры краіны. Чакаюць яшчэ звесткі з-за мяжы, але лічбы ўжо моцна не зменяцца. Канчатковыя вынікі аб’явяць да канца тыдня. Усяго свой выбар зрабілі мільён 557 тысяч выбаршчыкаў.