Каля 6 мільёнаў кітайцаў пацярпелі ў выніку тайфуна Калмэджы

18 сентября 2014
Тайфун абрынуўся на паўднёвыя рэгіёны Паднябеснай. Ахвярамі стыхіі сталі па меншай меры 7 чалавек. Тысячы засталіся без прытулку. Затопленыя больш за паўмільёна гектараў сельгасугоддзяў, разбураныя звыш паўтары тысячы жылых дамоў. Пашкоджаныя лініі электраперадачы і аўтадарогі. Парушаная праца аэрапортаў і партоў. Гэты тайфун стаў 15-м, які абрынуўся на Кітай сёлета. Ад стыхіі пацярпелі і Філіпіны. Там зараз ацэньваюць шкоду ад маштабных разбурэнняў і паводак.