Чарговая хваля пратэстаў захліснула і Кіпр

1 мая 2013
Актывісты выйшлі на вуліцы падчас пасяджэння парламента. Дэпутаты пасля бурных спрэчак ратыфікавалі пагадненне з крэдыторамі з перавагай усяго ў два голасы. Кіпру прыйдзецца пайсці на скандальную стрыжку буйных дэпазітаў дзеля выратавання ўсёй банкаўскай сістэмы. Раней парламентарыі скарацілі зарплаты дзяржслужачым і ўвялі новыя падаткі. Грэцыя таксама адзначае Дзень працы пратэстамі.  Не працуюць усе бальніцы і грамадскі транспарт.