Новы прэзідэнт Славакіі адмовіўся ад зарплаты

1 апреля 2014

Бізнесмен і філантроп Андрэй Кіска абяцае працаваць без матэрыяльнай узнагароды ўвесь пяцігадовы тэрмін. Зрэшты, паводле інфармацыі мясцовых СМІ, яго месячны прыбытак ад адных толькі інвестыцый у дзесяць разоў перавышае прэзідэнцкі аклад. Перамога бізнесмена-самавылучэнца ў другім туры выбараў у мінулыя выхадныя стала сенсацыяй. Ён апярэдзіў свайго саперніка, прэм'ер-міністра Роберта Фіца, амаль на 20 працэнтаў галасоў.