Новы атракцыён для аматараў страшылак

28 октября 2014

Новы атракцыён для аматараў страшылак адкрыўся напярэдадні Хэлаўіна ў прыгарадзе Х'юстана. Тут кожны можа папаляваць на жывых мерцвякоў. У якасці зомбі - навучэнцы мясцовых школ. У вольны ад заняткаў час вучні з задавальненнем апранаюцца ў касцюмы і падзарабляюць крыважэрнымі людаедамі. Страляюць на атракцыёне з пейнтбольных стрэльбаў шарыкамі з фарбы. Асноўныя баталіі, як правіла, разгортваюцца бліжэй да вечара. Паводле слоў арганізатараў, ад ахвотнікаў пастраляць у жывых мерцвякоў адбою няма.