Навіны аб яшчэ адным масавым забойстве прыйшлі з Паўднёвай Карэі

25 февраля 2015

У горадзе Седжон невядомы мужчына расстраляў наведвальнікаў магазіна. Загінулі тры чалавекі. Цела падазронага пазней знайшлі ў суседнім горадзе. Паводле звестак паліцыі, ён таксама пакончыў з сабою. Вядома, што раней забойца сустракаўся з сястрой уладальніка гандлёвага пункта.