Нарвегія пабудуе першы ў свеце суднаходны марскі тунэль

7 апреля 2017

Яго даўжыня праз паўвостраў Стад складзе амаль 2 кіламетры, шырыня - 3 метры, вышыня ад вады да столі канструкцыі - 49 метраў. Калідор будзе прызначаны для праходу пасажырскіх суднаў. Кошт праекта па будаўніцтве канала ацэньваецца прыкладна ў 314 мільёнаў долараў. Чакаецца, што будаўніцтва тунэлю пачнецца праз два гады і на яго ўзвядзенне спатрэбіцца каля трох гадоў. Паводле звестак аўтараў праекта, інжынерам прыйдзецца ўзарваць каля 8-мі мільёнаў тон горнай пароды.