Названыя самыя небяспечныя краіны для жыцця з пункта погляду рызыкі ўзнікнення прыродных катаклізмаў

21 ноября 2018

Узначалілі рэйтынг ціхаакіянскія астравы Вануату і Тонга, а таксама Філіпіны. Асаблівую небяспеку для гэтага рэгіёна ствараюць землетрасенні, цунамі, ураганы, сходы апоўзняў і вывяржэнні вулканаў. У групе рызыкі знаходзяцца і жыхары краін Цэнтральнай Амерыкі, Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі. Даследаванні правялі нямецкія навукоўцы. Яны прааналізавалі звесткі з 171 краіны. Улічвалася статыстыка прыродных катастроф і ўзровень падрыхтаванасці мясцовых улад да падобных катаклізмаў. Беларусь у рэйтынгу апынулася ў катэгорыі з нізкім узроўнем небяспекі і размясцілася на 147-м месцы. Самымі бяспечнымі прызнаныя Катар, Мальта і Саудаўская Аравія.