НАТА гатовае адобрыць павелічэнне колькасці войскаў на ўсходніх межах

7 февраля 2016

Як паведамляе "Уол Стрыт Джорнал" са спасылкай на прадстаўнікоў альянса і ЗША, гэты крок кране Літву, Латвію, Эстонію і Польшчу. Рамачнае рашэнне будзе прынятае міністрамі абароны краін альянса падчас іх сустрэчы на наступным тыдні. Дакладная колькасць войскаў і колькі вайскоўцаў падасць кожная краіна, вызначаць пазней. Мяркуецца, што запланаванае нарошчванне сіл НАТА ў Еўропе будзе найбуйнейшым з часоў халоднай вайны.