Народна-дэмакратычная партыя Таджыкістана атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах

2 марта 2015

Кіруючая Народна-дэмакратычная партыя Таджыкістана, якую ўзначальвае яе нязменны лідар Эмамалі Рахмон, атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах. Як паведамілі ў ЦВК, яна  атрымала больш за 65% галасоў.  Яўка выбаршчыкаў склала прыкладна 81%. За галасаваннем напярэдадні сачылі больш за 500 міжнародных назіральнікаў, у тым ліку з Беларусі. Усяго ў ніжнюю палату парламента Таджыкістана выбіраліся 63 дэпутаты.