Назіраць за перамяшчэннямі Санта-Клауса можна з дапамогай інтэрнэту

25 декабря 2018

Па традыцыі адсочвае перамяшчэнне чараўніка па планеце камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі. Вайскоўцам дапамагаюць паўтары тысячы валанцёраў - яны адказваюць на званкі. Першымі падарункі атрымалі жыхары Аўстраліі і Новай Зеландыі. Зараз запрэжка ўвайшла ў паветраную прастору Паўночнай Амерыкі.