На паўднёвым усходзе Францыі прагрымела серыя выбухаў

17 января 2019

Надзвычайнае здарэнне адбылося ва ўніверсітэце Ліёна. Паліцыя заявіла, што прычынай стаў выбух газавых балонаў на даху бібліятэкі. Там сёння праводзіліся рамонтныя работы. Тры чалавекі атрымалі лёгкія траўмы. Звестак пра загінуўшых пакуль няма. Ратавальнікі эвакуіруюць студэнтаў з будынка. На месцы працуюць экстранныя службы.