На выбарах у Малдове перамагае Ігар Дадон

14 ноября 2016

У Малдове ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў перамагае кіраўнік Партыі сацыялістаў Ігар Дадон. Паводле звестак ЦВК, ён заручыўся падтрымкай больш чым 55% галасоў выбаршчыкаў. Яго апаненту Маі Санду аддалі свае галасы звыш 45%. Нагадаем, упершыню за 20 гадоў прэзідэнта Малдовы выбіралі шляхам усенароднага галасавання. Да гэтага лёс кіраўніка краіны вызначаў парламент.