На ЗША абрынулася непагадзь

15 апреля 2018

На ЗША абрынулася непагадзь снегапады, дажджы і ўраганны вецер. Загінулі 3 чалавекі. У Арканзасе з каранямі вырваны дрэвы, абарваны лініі электраперадачы. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, у штатах Мінесота, Вісконсін і Мічыган непагадзь захаваецца да заўтра, а пасля накіруецца ў бок Нью-Ёрка.

У Таронта падобная сітуацыя - з-за ледзяных дажджоў і туману сотні аварый на дарогах. Скасавана больш за 400 авіярэйсаў.