На поўначы Ізраіля працягваюць бушаваць лясныя пажары

25 ноября 2016

І сітуацыя ўжо выходзіць з-пад кантролю. Эвакуіраваныя каля 80-ці тысяч жыхароў Хайфы. Зафіксаваны сотні ачагоў узгаранняў. На барацьбу са стыхіяй кінутыя ўсе пажарна-выратавальныя часці Ізраіля, падраздзяленні арміі і паліцыі.

Шэраг краін, сярод якіх Расія, Украіна, Казахстан адправілі ў раён стыхійнага бедства спецыяльныя пажарныя самалёты. Па версіі следства, размова ідзе аб сумысных падпалах. Хуткаму распаўсюджванню агню спрыяе таксама сухое і ветранае надвор'е.

Напярэдадні кіраўнік ізраільскага ўрада заявіў, што падпалы будынкаў і лясных насаджэнняў у Ізраілі з'яўляюцца актамі тэрору.