На пляжы японскага Хакота спрабуюць дапамагчы дэльфінам

10 апреля 2015

На беразе іх каля 150. Млекакормячыя вельмі аслабелыя, у некаторых глыбокія раны з-за берагавой галькі. Выратавальнай аперацыі перашкаджае халоднае надвор'е і дождж. Апошні раз падобны масавы выкід адбыўся 4 гады таму. Праўда, тады жывёлін было ў тры разы менш. Навукоўцы дагэтуль не ведаюць, чаму кіты і дэльфіны выкідваюцца на бераг.