На Актоберфэсце забароняць рукзакі

18 августа 2016

Пасля шэрагу ісламісцкіх атак у Еўропе арганізатары Актоберфэста ўзмацняюць бяспеку. Улады Мюнхена забароняць на піўным фестывалі рукзакі. Акрамя таго, падчас мерапрыемстваў на ўсіх уваходах будуць праводзіць узмоцненыя праверкі. Адзначым, Актоберфэст прываблівае штогод каля 6 мільёнаў турыстаў. Сёлета ён стартуе 17 верасня.