На пляжы Канарскіх астраваоў за год не далічыліся 120 кілаграмаў каралаў

3 апреля 2019

На Канарскіх астравах эколагі б'юць трывогу. У небяспецы пляж, вядомы як Папкорн-біч. Турысты кожны дзень на сувеніры  забіраюць з сабою часцінкі белых каралаў, якія надаюць гэтаму месцу незвычайны выгляд. Рабіць гэта строга забаронена, аднак за год на пляжы не далічыліся 120 кілаграмаў каралаў. А на фарміраванне сярэдняга рыфа можа сысці некалькі сотняў гадоў.