МУС Казахстана пацвердзіла гібель 52 чалавек

18 января 2018

Толькі што МУС Казахстана пацвердзіла гібель 52 чалавек. Усе грамадзяне Узбекістана. Пасажырскі аўтобус загарэўся ў Акцюбінскай вобласці некалькі гадзін таму падчас руху. Выбрацца ўдалося пяцярым, у тым ліку двум вадзіцелям. Галоўная версія - узгаранне праводкі. На месцы працуюць падраздзяленні паліцыі, ратавальнікаў, медыкаў, псіхолагаў.