МАК возьме на сябе ўсе выдаткі на ўдзел расійскіх спартсменаў у Алімпіядзеьняў

7 декабря 2017

Гэта заявіў прэзідэнт арганізацыі Томас Бах. Ён таксама адзначыў, што расійскія спартсмены змогуць прайсці з нацыянальным флагам на цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў у выпадку выканання Масквой патрабаванняў.

Раней МАК адхіліў ад Гульняў зборную Расіі. Аднак чыстыя спартсмены будуць дапушчаныя да спаборніцтваў у нейтральным статусе. Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у лютым у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Пры гэтым удзел зборнай ЗША на Алімпіядзе пакуль яшчэ пад пытаннем. Усё будзе залежаць ад сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, яна застаецца напружанай.