Сусветныя цэны на нафту падскочылі

6 сентября 2016

Сусветныя цэны на нафту падскочылі пасля таго, як Расія і Саудаўская Аравія падпісалі заяву аб супрацоўніцтве на нафтавым рынку. Сустрэча прайшла ў рамках саміту G20 у Кітаі. Пасля аб'явы аб пагадненні сыравіна маркі Brent ненадоўга падаражэла на 4 працэнты, але тут жа пачала таннець і спынілася на ўзроўні 47 долараў 31 цэнт за бараль, што ўсё роўна на працэнт вышэй за ўчарашнія таргі.