Мірная канферэнцыя Жэнева-2 пройдзе толькі пры ўдзеле сірыйскай апазіцыі

1 ноября 2013

Пра гэта заявіў спецпасланнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаў Лахдар Брахімі. 5 лістапада ён скліча трохбаковую сустрэчу высокапастаўленых дыпламатаў з удзелам Расіі і ЗША. Нагадаем, пакуль прадстаўнікі апазіцыі адмаўляюцца прымаць удзел у канферэнцыі, дакладная дата якой яшчэ не вядомая. Раней называлася 23 лістапада. Чакаецца, што канчатковае рашэнне наконт свайго ўдзелу ў канферэнцыі апазіцыя прыме ў наступную суботу ў Стамбуле, дзе знаходзіцца яе штаб-кватэра.