Мінулай ноччу ў Бруселі прайшла маўклівая паніхіда ў памяць аб ахвярах серыі тэрактаў

23 марта 2016

Мінулай ноччу ў Бруселі прайшла маўклівая паніхіда ў памяць аб ахвярах серыі тэрактаў, якія скалынулі краіну напярэдадні. У цэнтры сталіцы сабраліся сотні чалавек, яны прыносілі кветкі і запальвалі свечкі. Нагадаем, сёння ў Бельгіі другі дзень жалобы. 

Тым часам мясцовыя праваахоўнікі працягваюць расследаванне і ўдзень і ўначы. Паводле новых звестак, выявіць трэцюю бомбу ў аэрапорце Бруселя паліцыі дапамог таксіст. Мужчына супаставіў інфармацыю пра тэрарыстаў, якую перадавалі СМІ, з кліентамі, якіх ён прывёз у авіягавань, і звязаўся з паліцыяй. Менавіта ён паведаміў, што тэрарысты перавозілі не тры сумкі, як было зафіксавана камерамі відэаназірання, а больш. Таксіст паведаміў адрас, адкуль забіраў падазроных кліентаў. Падчас вобыскаў у брусельскай камуне Скарбек былі знойдзеныя выбуховае прыстасаванне, хімічныя рэчывы і флаг ІДІЛ. 

У выніку выбухаў у аэрапорце і метро загінулі 34 чалавекі. Яшчэ паўтары сотні параненыя.