Паміж Зямлёй і Месяцам пранёсся астэроід памерам з аэробус

16 мая 2018

Пагрозы сутыкнення не было. Нябеснае цела было адкрыта ў 2010, яно наблізілася да нашай планеты на 203 тысячы кіламетраў. Астраномы назіралі за ім, але пазней гублялі з поля зроку. Паводле ацэнак НАСА, астэроід так сур'ёзна не набліжаўся да Зямлі амаль 300 гадоў.