Мэры Попінс па-турэцку. Мужчына паляцеў на парасоне з-за ўрагану

29 марта 2019

Мэры Попінс па-турэцку. У сацсетках імкліва разлятаецца відэа, на якім мужчына паляцеў на парасоне з-за ўрагану. На кадрах, знятых у правінцыі Асманіе, відаць, як мясцовы жыхар спрабуе ўтрымаць вялікі парасон у двары кафэ падчас моцных парываў ветру. Ён наступіў на аснову  канструкцыі, аднак пры гэтым адарваўся ад зямлі разам з парасонам.

Мужчына паспеў своечасова саскочыць і не пацярпеў. Аднак парасон праз  некалькі секунд  зваліўся на іншага мужчыну, зламаўшы яму нагу і некалькі рэбраў.