Маштабныя закупкі Мінабароны Польшчы: набудуць чаравікі і рукзакі для вайскоўцаў

12 февраля 2024

У Польшчы не першы раз пераглядаюць кірункі будаўніцтва арміі. Гэты працэс (змянення вектараў ваеннага развіцця) практычна цалкам супадае з электаральным цыклам. Гэтым разам і даволі нечакана новы склад Мінабароны заклапаціўся чаравікамі і рукзакамі для салдата. Пытанне забеспячэння элементарнай маёмасцю звычайных ваенных, як аказалася, высокае панства раней не хвалявала, хвалявалі больш неабходнасць закупкі буйных партый цяжкай зброі. Што і чаму зараз вырашыла закупляць Варшава для арміі, распавялі ў праекце "Дыспазіцыя" (відэа).