Маршы за незалежнасць ахапілі Шатландыю

6 мая 2018

У Глазга на вуліцы выйшлі каля 40 000 чалавек. Арганізатарам акцыі стала аб'яднанне "Усе пад адным сцягам", якое выступае за выхад аўтаноміі са Злучанага Каралеўства. Дэманстранты апроч шатландскіх флагаў неслі флагі Каталоніі, выказваючы сваю салідарнасць з жыхарамі іспанскай вобласці, якія жадаюць атрымаць незалежнасць ад Мадрыда.

Тым часам партыя "Разам за Каталонію" зноў збіраецца вылучыць на пасаду кіраўніка жэнералітата Карлеса Пучдэмона, які зараз хаваецца ад іспанскіх улад у Германіі. Афіцыйнае вылучэнне на пасаду адбудзецца 14 мая.