Лондан занепакоены магчымай сустрэчай Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным

21 июня 2018

Так сцвярджаюць крыніцы газеты "Таймс". Каралеўства хвалюецца, што перамовы адбудуцца да саміта НАТА. Ва ўрадзе Брытаніі лічаць, што лепш правесці сустрэчу прэзідэнтаў ЗША і Расіі пасля таго, як Паўночнаатлантычны альянс абмяркуе новыя меры ў дачыненні да Масквы.

Верагодным месцам сустрэчы Пуціна і Трампа завецца Вена, дзе знаходзіцца штаб-кватэра АБСЕ. Сам жа кіраўнік Белага дома на днях заявіў, што хоча паладзіць з Расіяй. Афіцыйна пра падрыхтоўку сустрэчы лідараў пакуль не паведамлялася.