Літва павялічвае колькасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю

5 ноября 2023

Літва працягвае адгароджвацца ад Беларусі, там прынята рашэнне павялічыць колькасць спецыялістаў на мяжы з нашай краінай яшчэ амаль на 50 чалавек. Як заявілі ў пагранведамстве прыбалтыйскай рэспублікі, з улікам геапалітычнай сітуацыі роля пагранічнай аховы пастаянна ўзрастае. Папаўненне будуць рыхтаваць на трохмесячных курсах. Адначасова такую колькасць навучыць немагчыма, таму падрыхтоўка дадатковых сіл расцягнецца на два гады. На дадзены момант у сістэме службы аховы літоўскай дзяржмяжы працуюць 4300 пагранічнікаў і дзяржслужачых.