Лясныя пажары на поўначы ад Лос-Анджэлеса прымусілі ўлады пачаць масавую эвакуацыю

3 июня 2013

Больш за тры тысячы жыхароў населеных пунктаў Элізабет-Лейк і Лейк-Х'юз спешна пакінулі свае дамы. Сітуацыю ўскладняюць сухое надвор'е і вецер, што мяняе кірунак, - полымя хутка набірае тэмп. Як заяўляюць улады, лакалізаваць пажары ўдасца не раней чым праз тыдзень. Барацьбу з агнём вядуць больш як дзве тысячы пажарных. На дапамогу ім прыбылі самалёты і бульдозеры.