Ласіна Зербо: Свет імкліва набліжаецца да ядзернай вайны

2 ноября 2017

Актуальнасць і своечасовасць беларускай ініцыятывы пацвярджае і заява выканаўчага сакратара Арганізацыі па Дагаовру аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў Ласіна Зербо. Паводле яго слоў, свет імкліва набліжаецца да ядзернай вайны. Галоўнымі фактарамі напружанасці эксперт называе сітуацыю вакол Карэйскага паўвострава, а таксама нежаданне развітых краін афіцыйна адмовіцца ад выпрабаванняў атамнай зброі. Пры гэтым Зербо параўноўвае цяперашні крызіс у міжнародных адносінах з халоднай вайной. Адзначым, да дагавору аб забароне ядзерных выпрабаванняў далучыліся 166 краін. 17, уключаючы Ізраіль, ЗША і Іран, не ратыфікавалі дакумент. Яшчэ 13 - у іх ліку Паўночная Карэя - не падпісалі.